21 лютага- Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024
Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. П. Панчанка

Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Беларуская мова - самая старажтная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

Ў нашай  дашкольнай установе былі арганізаваны гутаркі з выхаванцамі, беларускія народныя гульні,  арганізаваны выставы кніг, часопісаў.

Да самых маленькіх нашых выхаванцаў завітаў Дзед Барадзед, які прынёс з сабою цікавыя беларускія казкі. "Скарбонку роднай мовы" пазнавалі хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдніх і старэйшых груп.

Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў групах на працягу дня. 

Для бацькоў падрыхтавана кансультацыія "Размаўляйце з дзецьмі па беларуску”, даны парады