Размаўляем па беларуску

Тэст "Ці добра ты ведаеш беларускую мову?"

21.02.2024

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага -  Міжнародны дзень роднай мовы

 Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

     На працягу 9 гадоў кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.

Изображение

свернуть

Беларускiя парталы для дзяцей i бацькоў

В данном разделе вы можете познакомиться с белорусскими сайтами, которые смогут помочь в воспитании, развитии и обучении наших с вами детей.

1. "Вясёлка"  - гэта цудоўны часопiс для дзяцей i iх бацькоў 
http://www.veselka.by/

 
2. "Буся" - чытанка-маляванка для дашкольнікаў
http://www.veselka.by/?page_id=4543

 

3. "Нашыя дзеткi" - гэта вельмi цiкавы партал для бацькоў -беларусаў
Советы и публикации на темы воспитания, домашнего и школьного обучения на белорусском языке. Библиотека детской белорусской литературы, мультимедийные материалы и др.

http://www.nastaunik.info/parents-and-children/initiatives/8878

 

4. Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ
Праект «Народныя казкі для дзетак» — iнiцыятыва ЮНIСЕФ у Беларусі. Там вы знойдзеце многа цудоўных казак и гульняў для вашых дзетак на беларускай мове.

http://kazki.unicef.by/

 

 

5.Вершы.ru - нацыянальны паэтычны партал, на якiм вы знойдзеце вершы для дзяцей на беларускай мове.
http://www.vershy.ru/category/vershy-dlya-dzyatsei

 

6. Казкi беларускiя  
Вось что гавораць пра сайт яго распрацоушчыкi:
"Гэты сайт прысвечаны беларускім казкам для малых і дарослых, але й не толькі.  Усе дзеткі любяць казкі, вершы, мульцікі, гульні. Усе дзеткі, безумоўна, маюць на гэта права. Беларуская і беларускамоўная культуры цяпер падзелены, але гэта не нашая віна і не наша доля, таму мы запрашаем вас паспрыяць, каб гэткая “няправільная” сітуацыя паступова змянілася! Нам не важна, на якой мове вы размаўляеце па жыцці ці з якімі памылкамі вы пішаце па-беларуску. Нам важна ваша жаданне прачытаць свайму дзіцяці беларускую казку на роднай мове, і менавіта гэта аб’ядноўвае ўсіх наведвальнікаў гэтага сайта!"
 
 
http://kazki.by/

 

 7. Сеціўная мясьціна для дзетак-беларусаў

    http://www.dziacinstva.net/

свернуть

АСНОЎНЫЯ ПАНЯЦЦІ

Дзве мовы сталі блізкімі мне змалку.
У сэрца упляліся назаўжды.
Гучала калыханка - песня маткі –
Празрыстым звонам нёманскай вады,

Пявучым словам беларускіх вёсак...
А бацька - сын шырокае Акі -
Прынёс мне ў дар, як водгук cвaix вёснаў,
Расійскай мовы гучныя радкі.

Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя (білінгвізму). Для большасці гарадскіх дзяцей першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць i думаць, мець зносіны  з акружаючымі ix людзьмі, з'яуляецца руская мова, а беларуская выступае для ix як другая. У той жа час беларуская мова асэнсоўваецца ў грамадстве як родная мова, на аснове якой ажыццяўляецца нацыянальна-культурная сацыялізацыя дзяцей.

Для меншай часткі дзяцей, галоўным чынам у сельскай мясцовасці, першай мовай з'яуляецца беларуская, праўда, часта не чыстая, а змешаная з рускай. Гэтыя дзеці знаёмяцца ў дашкольнай установе i з рускай мовай, аднак ixмаўленне часцей за ўсё цяжка аднесці да якой-небудзь адной моўнай сістэмы.

Блізкасць рускай i беларускай моў, асаблівасці руска-беларускага білінгвізму патрабуюць спецыфічных падыходаў да развіцця рускага i беларускага маўлення дашколь-нікаў. Асаблівай увагі патрабуе навучанне дзяцей з рускамоўных сем'яў беларускай мове як другой роднай.

 Білінгвізм (двухмоўе) - валоданне дзвюма мовамі. Білінгвізм натуральны i штучны (як вынік  навучання). Білінгвізм аўтаномны  і змешаны. У першым выпадку   білінгвізм выразна дыферэнцыруе моўныя сістэмы, на якіх гаворыць. Пераход ад стварэння тэкста на адной мове да стварэння на другой адбываецца ўяго шляхам пераключэння з механізму адной мовы надругі. У другім выпадку білінгвізм недакладна проціпастаўляе сістэмы абедзвюх моў, дзве моўныя сістэмы з'яуляюцца ўзаемапранікальнымі, што прыводзіць да інтэрферэнцыі- неадвольнага змешвання сродкаў дзвюх моў у вонкавым маўленні.

Білінгвізм рэцэптыўны - здольнасць чалавека ўспрымаць i разумець маўленне на другой мове.

Білінгвізм рэпрадуктыўны - здольнасць чалавека ўзнауляць пачутае або прачытанае на другой мове.

Білінгвізм прадуктыўны - здольнасць чалавека самастойна будаваць выказванні, якія дазваляюць дасягнуць узаемаразумення.

Двухмоўная асоба - білінгв, чалавек, які валодае ў роўнай або прыблізна роўнай cтупені дзвюма мовамі як роднымі.

 Навучанне мове (лшгвістычнае развіццё) - фарміраванне ў дзяцей элементарнага асэнсавання моўных i маўленчых з'яў,штo садзейнічае больш паспяховаму авалоданню практычнымі  маўленчымі навыкамі

Развіццё маўлення - фарміраванне маўленчых навыкаў iўменняў, навыкаў маўленчых зносін ва ўмовах мэтанакіраванага педагагічнага ўздзеяння.

Маўленчая дзейнасць - актыўны, мэтанакіраваны працэс, апасродкаваны моўнай сістэмай i абумоўлены сітуацыяй, пра­цэс прыняцця i перадачы паведамленняў.   Асноўныя кампаненты маўленчай дзейнасці: гаварэнне i слуханне.

Маўленчае ўменне - асаблівая здольнасць чалавека, якая становіцца магчымай у выніку развіцця маўленчых навыкаў: творчае, прадуктыўнае камбінаванне моўных адзінак, выкарыстанне апошніх у любых сітуацыях зносін.

Маўленчы навык - маўленчае дзеянне, якое дасягнула ступенi дасканаласці, здольнасць ажыццяўляць аптымальным чынам тую або іншую аперацыю (унутранае афармленне моўных з'яў - выбар сінтаксічнай структуры сказа, слоў, склону, ліку i т. д.; вонкавае афармленне - вымаўленне, чляненне фраз, інтаніраванне).

Моўная асоба - чалавек як карыстальнік i творца мовы, яго гатоўнасць здзяйсняць маўленчыя ўчынкі, ствараць i прымаць творы маўлення.  

Моўная здольнасць - сукупнасць маўленчых навыкаў iўменняў, сфарміраваных на аснове прыроджаных перадумоў.

свернуть

Народныя казкі для дзетак ад ЮНІСЕФ

Паважаныя бацькі! 

Кожны чалавек  ужо з маленства павінен ганарыцца сваей нацыянальнай прынадлежнасцю, любіць сваю Радзіму. Перыяд дашкольнага дзяцінства па псіхалагічных асаблівасцях найбольш спрыяльны для фарміравання асноў нацыянальнай самасвядомасці, таму што менавіта дзецям дашкольнага  узросту ўласцівы эмацыянальная дабразычлівасць, цікавасць да навакольнага свету, бязмерная даверлівасць да дарослых, імкненне паўтараць іх дзеянні. Улічваючы тое, што беларуская мова для беларускіх дзяцей з’яўляецца роднай у асноўным па крытэрыі ідэнтыфікацыі, Н.С.Старжынская сцвярджае, што яе неабходна пачынаць вывучаць як мага раней, з моманту наведвання дзіцем установы дашкольнай адукацыі, шляхам акультурацыі, г.зн. увядзення ў нацыянальна-культурны фон мовы. Паколькі адсутнічае граматнае беларускамоўнае асяродзе, у якім нашы дзеці маглі б самастойна засвойваць нормы і правілы маўлення, дарослыя павінны спецыяльна арганізоўваць  мэтанакіраванае навучанне дзяцей  беларускай мове праз даступныя віды дзіцячай дзейнасці.

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей. 

У нашай дашкольнай установе кожную сераду мы размаўляем на беларускай мове.

Размаўляйце, калі ласка, і вы з намі па - беларуску.

свернуть